Тамашэўскаму К.Л. прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці "права"


 

Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме ВАК Рэспублікі Беларусь 17 чэрвеня 2020 года прафесару кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін доктару юрыдычных навук Тамашэўскаму Кірылу Леанідавічу прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці "права". Шчыра віншуем Кірыла Леанідавіча і жадаем поспехаў у навуковай дзейнасці!