У першым чытанні прынятыя карэктыроўкі Закону«Аб ахове працы»


Як растлумачыла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Тамара Красоўская: «Змяненні Закону «Аб ахове працы» прадугледжваюць замацаванне права тых, хто працуе па грамадзянска-прававым дагаворы, на адмову ад выкання дадзенага дагавора цалкам або часткова ў выпадку, калі рабатадаўца неналежным чынам стварае бяспечныя ўмовы для выканання работ (аказання паслуг)».

Таксама Праект Закону замацоўвае патрабаванні да выканання работ з павышанай небяспекай, неабходныя спецыяльныя арганізацыйныя і тэхнічныя мерапрыемствы. Навэлы датычацца правоў і абавязкаў работнікаў-надомнікаў, дамашніх работнікаў і іх наймальнікаў у сферы аховы працы, а таксама – магчымасці дасудовага разгляду розных пунктаў погляду па пытаннях няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Падрабязны комментарый да гэтага заканапраекта глядзі ў выпуску 2 (30) навукова-пактычнага часопісу “Працоўнае і сацыяльнае права”.

Выкарыстаны матэрыял Вольгі Мядзведзевай, «Звязда», 3 красавіка 2019 г.